Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 красавіка 2024, 12:48

Пяць беларускіх хакеістаў сталі бронзавымі прызёрамі сезона МХЛ

Данііл Амялюсік. Фота прэс-службы ФХБ
Данііл Амялюсік. Фота прэс-службы ФХБ
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць беларусаў сталі ўладальнікамі бронзавых узнагарод чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2023/24, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Напярэдадні ў плэй-оф МХЛ завяршылася паўфінальная стадыя. Па яе выніках у вырашальную серыю сезона прабіліся яраслаўскі "Лока" і СКА-1946 з Санкт-Пецярбурга. Яраслаўцы выбілі ніжагародскую "Чайку" (4:2 у серыі), а "армейцы" ў пяці матчах былі мацнейшымі за "Белых Мядзведзяў" з Чэлябінска (4:1). У складзе клуба з Ніжняга Ноўгарада барацьбу за Кубак Харламава завяршылі беларусы Максім Глінскі, Данііл Амялюсік і Раман Кузняцоў. За чэлябінцаў у гэтым сезоне выступалі нашы Дамінік Мікановіч і Ягор Карбалевіч.

Данііл Амялюсік набраў 5 (1+4) ачкоў у дзесяці матчах плэй-оф. У Максіма Глінскага 3 галявыя перадачы ў 14 паядынках, Раман Кузняцоў у пяці гульнях рэзультатыўнымі баламі не вызначыўся. Дамінік Мікановіч у 11 матчах накаўт-раўнда атрымаў 4 (1+3) ачкі, Ягор Карбалевіч выходзіў на лёд у чатырох паядынках. Барацьбу за галоўны трафей МХЛ разам з пецярбургскім СКА-1946 прадаўжае беларускі галкіпер Павел Майсевіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі