ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 студзеня 2022, 09:49

Пяць беларускіх біятланістаў выступяць у індывідуальнай гонцы на этапе Кубка свету ў Антхольцы

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У італьянскім Антхольцы сёння стартуе сёмы этап Кубка свету па біятлоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму этапу адкрые мужчынская індывідуальная гонка, удзел у якой прымуць 107 спартсменаў, сярод якіх пяць беларусаў. Першым з іх на 20-кіламетровую дыстанцыю пойдзе Дзмітрый Лазоўскі (5-ы стартавы нумар), таксама на старт выйдуць Антон Смольскі (56-ы), Максім Варабей (63-і), Мікіта Лабастаў (80-ы) і Раман Ялётнаў (101-ы). Пачатак гонкі - у 16.15 па беларускім часе.

У агульным заліку Кубка свету пасля шасці этапаў Антон Смольскі размяшчаецца на сёмай пазіцыі з 360 баламі, Дзмітрый Лазоўскі набраў роўна 100 ачкоў (37-е месца), Максім Варабей - 44 пункты (56-е). У актыве Рамана Ялётнава 32 балы (64-е месца), у Мікіты Лабастава - 17 балаў (73-е), Сяргей Бачарнікаў атрымаў 8 пунктаў (83-е). Лідзіруе ў агульнай табліцы Кентэн Фіён Мае, на рахунку якога 581 бал. Бліжэйшага праследавацеля - Себасцьяна Самуэльсана са Швецыі - француз апярэджвае амаль на сотню ачкоў.

Што датычыцца жаночага заліку, то на дзвюх першых пазіцыях знаходзяцца нарвежка Мартэ Ройселан і шведка Эльвіра Эберг, якія маюць 651 і 563 ачкі адпаведна. Абедзве спартсменкі этап у Антхольцы прапусцяць. Следам за імі ідзе Дзінара Алімбекава, у якой 499 балаў. Таксама ў дзясятцы лепшых знаходзіцца Ганна Сола - беларуска набрала 407 пунктаў, што адпавядае шостай пазіцыі. У актыве Ірыны Лешчанка 67 балаў і 43-е месца, Алена Кручынкіна набрала 53 балы (53-е), У Аліны Пільчук 1 заліковы пункт (87-е). Ірына Кручынкіна балаў у бягучым сезоне не мае.

Жаночая індывідуальная гонка адбудзецца 21 студзеня. На суботу ў Антхольцы запланавана гонка з масавым стартам у мужчын і жаночая эстафета, на нядзелю - жаночы мас-старт і мужчынская эстафета. Гэты этап Кубка свету стане апошнім перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі, якія пачнуцца ў Пекіне 4 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі