Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 красавіка 2025, 09:18

"Пік" стаў апошнім чвэрцьфіналістам гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

Фота з архіва
Фота з архіва
4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты венгерскага "Піка" сталі апошнімі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным паядынку першага раўнда плэй-оф венгерскі клуб сенсацыйна разграміў у французскай сталіцы "Пары Сен-Жэрмен" - 35:25. На мінулым тыдні ў Сегедзе парыжане змаглі выйграць толькі з мінімальнай перавагай у ліку - 31:30. У чвэрцьфінале "Пік" пазмагаецца з дзеючым пераможцам галоўнага кантынентальнага турніру іспанскай "Барселонай".

Яшчэ адзін венгерскі клуб "Веспрэм", за які выступае беларускі правы крайні Мікіта Вайлупаў, сустрэнецца з нямецкім "Магдэбургам", другі прадстаўнік бундэслігі "Берлін" будзе сапернічаць з дацкім "Ольбаргам", а гандбалісты французскага "Нанта" згуляюць з партугальскім "Спортынгам" з Лісабона.

Чвэрцьфінальныя баталіі пройдуць 23-24 красавіка і 30 красавіка - 1 мая, іх пераможцы выйдуць у вырашальны этап Лігі чэмпіёнаў - "Фінал чатырох", які адбудзецца 14 і 15 чэрвеня ў нямецкім Кёльне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі