ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 7 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 сакавіка 2022, 13:56

Петрышэнка: у Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця паралімпійскіх відаў спорту

Фота з архіва
Фота з архіва

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліцы Беларусь створаны ўсе неабходныя ўмовы для развіцця паралімпійскіх відаў спорту. Такое меркаванне ў размове з журналістамі выказаў намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы праводзім чарговае пасяджэнне міжведамаснага савета па справах людзей з інваліднасцю. У артыкуле 47 абноўленай Канстытуцыі размова ідзе аб тым, што дзяржава праяўляе клопат аб грамадзянах з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама прымае ўсе меры для забеспячэння поўнай рэалізацыі іх правоў і свабод", - паведаміў Ігар Петрышэнка.

Ён адзначыў, што ў Беларусі актыўна развіваюцца паралімпійскія віды спорту. "Цяпер мы маем 150 аб'ектаў, якія даюць магчымасць займацца фізічнай культурай людям з абмежаванымі магчымасцямі. 22,5 тыс. грамадзян з інваліднасцю рэгулярна займаюцца спортам. Больш за 500 чалавек з'яўляюцца членамі беларускай паралімпійскай зборнай. Існуючая ў Беларусі матэрыяльная база дае магчымасць актыўна развівацца нашым паралімпійцам. Мы вельмі ганарымся іх дасягненнямі на мінулагодняй Паралімпіядзе, дзе нашы спартсмены заваявалі 7 медалёў", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

Ён падкрэсліў, што закладзеныя ў спартыўнай сферы міжнародныя нормы сёння ў поўнай меры не выконваюцца. "Так званы калектыўны Захад абмежаваў беларускіх і расійскіх паралімпійцаў у іх правах на ўдзел у міжнародных спаборніцтвах. Нашы спартсмены ўжо прыбылі на спаборніцтвы ў Кітай, дзе атрымалі самы сапраўдны эмацыянальны ўдар. Мы аператыўна адрэагавалі на гэта і перагрупаваліся. На спаборніцтвах у Ханты-Мансійску нашых спартсменаў вельмі дружалюбна і па-братэрску прынялі. Беларускія паралімпійцы заваявалі там 16 медалёў, і гэта стала для іх стымулюючым фактарам", - лічыць Ігар Петрышэнка.

На заканчэнне ён сказаў, што ў Рэспубліцы Беларусь выконваюцца ўсе сацыяльныя гарантыі для асоб пажылога ўзросту і людзей з інваліднасцю. Асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям з абмежаванымі магчымасцямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі