ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2023, 16:17

Петрышэнка: спартсмены на ІІ Гульнях краін СНД будуць забяспечаны ўсім неабходным па сусветных стандартах

4 мая, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. У час ІІ Гульняў краін СНД спартсмены будуць забяспечаны ўсім неабходным па лепшых сусветных стандартах. Аб гэтым расказаў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка пры наведванні спартыўных аб'ектаў у Маладзечне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер праводзім інспекцыйную работу і глядзім, як праходзіць падрыхтоўка інфраструктуры да II Гульняў краін СНД. Асаблівасць гэтых Гульняў заключаецца ў тым, што мы праводзім іх не толькі ў Мінску, але і іншых гарадах Беларусі. У прыватнасці, будзем праводзіць спартыўныя спаборніцтвы ў трох гарадах Мінскай вобласці. Напрыклад, у Маладзечне пройдуць спаборніцтвы па пляжным валейболе. Тут замяняецца старое пакрыццё на пляцоўцы, ідзе падрыхтоўка трыбун, раздзявалак для каманд і іншай інфраструктуры. У час II Гульняў краін СНД спартсмены будуць забяспечаны ўсім неабходным па лепшых сусветных стандартах", - сказаў Ігар Петрышэнка. Ён падкрэсліў, што ў Мінскай вобласці таксама плануецца наведаць Салігорск і Барысаў.

"У кожным абласным цэнтры будуць праходзіць спаборніцтвы па пэўным відзе спорту. Напрыклад, у Брэсце плануюцца спаборніцтвы па гандболе і плаванні, а ў Гродне - цяжкая атлетыка і міні-футбол. Пры гэтым асноўныя мерапрыемствы пройдуць у сталіцы", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Ігар Петрышэнка прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" і ўсклаў кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар вызваліцеляў Маладзечна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі