Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2020, 10:16

Петрышэнка аб падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў: нават выпадковае ўжыванне допінгу трэба выключыць

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні калегіі Міністэрства спорту і турызму паставіў задачу забяспечыць стапрацэнтнае выключэнне ўжывання допінгу беларускімі спартсменамі, у тым ліку выпадковае. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што для падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў у Беларусі створаны ўсе ўмовы. Цяпер слова за алімпійцамі. Задача псіхолагаў, трэнераў данесці гэта да спартсменаў - на Алімпіяду яны едуць не дзеля пацвярджэння свайго лепшага рэзультату, а каб паказаць звышрэзультат, перамагчы.

"Але гэта не пра допінг. Кожны, хто мае дачыненне да падрыхтоўкі спартсменаў, павінен разумець, што ўжыванне допінгу - гэта не толькі яго асабістая адказнасць. Кожны такі выпадак - удар па іміджы дзяржавы на міжнароднай спартыўнай арэне. І аднавіць яго вельмі складана", - сказаў віцэ-прэм'ер. Ён паставіў задачу ўзмацніць кантроль, асабістую адказнасць спартсменаў, трэнераў, кожнага члена каманды і забяспечыць 100-працэнтнае выключэнне ўжывання допінгу, у тым ліку выпадковае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі