Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2019, 17:41

Петрушэнка і Бялько занялі 8-е месца на Еўрапейскіх гульнях у веславанні на байдарцы

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы Раман Петрушэнка і Віталь Бялько занялі восьмае месца на II Еўрапейскіх гульнях на дыстанцыі 1000 м у веславанні на байдарцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дуэту ўдаўся старт, але потым сапернікі павялічылі тэмп праходжання дыстанцыі.

Першымі да фінішу прыйшлі Макс Хоф і Якаб Шопф з Германіі, другімі - Аляксандр Сырамятнікаў і Алег Кухарык з Украіны, замкнулі тройку прызёраў расіяне Уладзіслаў Літоўка і Раман Аношкін.

На думку расіян, яны маглі пазмагацца за ўзнагароды больш высокай вартасці. "За два месяцы праведзена вялікая работа, будзем прыбаўляць да чэмпіянату свету. Мы маглі падняцца вышэй, паспрачацца за золата або серабро Еўрапейскіх гульняў, але першапачаткова немцы былі фаварытамі і заслужана перамаглі. Канал у Заслаўі скорасны, але крыху ветрана", - адзначыў пасля гонкі Раман Аношкін.

Перад стартам II Еўрапейскіх гульняў беларусы Раман Петрушэнка і Віталь Бялько ўступілі ў адборы на 500 м больш маладым калегам і па рашэнні трэнераў выступілі на тысячы.

У фінальным заездзе на 1000 м у каноэ беларусы Андрэй Багдановіч і Віталь Асецкі сталі сёмымі. Залатыя ўзнагароды ў дуэта з Румыніі Каталін Чырыла і Віктар Міхалачы.

Спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ на II Еўрапейскіх гульнях прадоўжацца сёння кваліфікацыйнымі заездамі, а 27 чэрвеня адбудуцца фіналы на дыстанцыях 200 м, 500 м і 5000 м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі