Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 красавіка 2021, 11:46

Першыя паўфіналы футбольнага Кубка Беларусі пройдуць у Салігорску і Барысаве

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы Кубка Беларусі па футболе сёння адбудуцца першыя паўфінальныя сустрэчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай з іх дзеючы чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" прыме на сваім полі "Іслач" з Мінскага раёна. Гульню, якая пачнецца ў 18.45, будзе судзіць брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Сцяцурыным з Брэста. У чвэрцьфінале "Шахцёр" быў мацнейшым за гродзенскі "Нёман", а "Іслач" перамагла футбалістаў "Мінска".

Цяперашнія ўладальнікі Кубка футбалісты барысаўскага БАТЭ згуляюць у сябе дома з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам" (пачатак у 20.45; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Галоўным суддзёй гэтага матчу назначаны гамяльчанін Амін Кургхелі. У чвэрцьфіналах БАТЭ выйграў у "Віцебска", а тарпедаўцы перамаглі прадстаўніка другога дывізіёна нацыянальнага першынства дзяржынскі "Арсенал".

Паядынкі ў адказ за выхад у фінал пройдуць 5 мая ў Жодзіне і Мінску. Рашаючы паядынак 30-га Кубка Беларусі адбудзецца 23 мая ў Гомелі.

У фінальным матчы мінулага кубкавага розыгрышу футбалісты БАТЭ з мінімальнай перавагай 1:0 перамаглі ў дадатковы час брэсцкае "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі