Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 красавіка 2021, 09:03

Першыя паўфіналісты футбольнага Кубка Беларусі вызначацца ў Мінску

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы футбольнага Кубка Беларусі сёння вызначацца першыя ўдзельнікі паўфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік другога дывізіёна нацыянальнага першынства дзяржынскі "Арсенал" на полі сталічнага РЦАР-БДУ паспрабуе ўзяць рэванш у бронзавага прызёра чэмпіянату краіны жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" за значнае паражэнне ў гасцявым чвэрцьфінале з лікам 0:3.

У другім чвэрцьфінальным паядынку ў адказ футбалісты "Мінска" згуляюць на сваёй арэне з "Іслаччу". Першая сустрэча гэтых каманд завяршылася ўнічыю 1:1.

Яшчэ два матчы за выхад у паўфінал кубкавага розыгрышу адбудуцца 7 красавіка. Цяперашні ўладальнік Кубка барысаўскі БАТЭ згуляе ў гасцях у футбалістаў "Віцебска". У першай гульні барысаўчане перамаглі з мінімальнай перавагай 2:1. Чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца ў Гродне з мясцовым "Нёманам". На сваім полі салігорскія футбалісты выйгралі з рэзультатам 3:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі