Фта з архіва
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Еўропы ў Германіі сёння стануць вядомы першыя ўдзельнікі паўфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Цэнтральным паядынкам стане сустрэча ў Штутгарце, дзе гаспадары турніру нямецкія футбалісты сустрэнуцца са зборнай Іспаніі (пачатак у гульні ў 19.00). Сустрэчу двух фаварытаў Еўра-2024 рассудзіць брыгада англійскіх арбітраў, якую ўзначаліць Энтані Тэйлар. На цяперашнім турніры іспанцы ідуць без страт, атрымаўшы чатыры вікторыі ў чатырох праведзеных сустрэчах. У папярэдняй групе В яны абыгралі харватаў (3:0), пераможцаў мінулага ЧЕ італьянцаў (1:0) і албанцаў (1:0), а ў 1/8 фіналу былі мацнейшыя за дэбютантаў турніраў такога рангу футбалістаў Грузіі (4:1). Каманда Германіі таксама не мае паражэнняў, на першым этапе яна перамагла шатландцаў (5:1), венграў (2:0) і разышлася мірам са швейцарцамі (1:1), у першым раўндзе плэй-оф былі абыграны датчане (2:0). У мінулыя гады зборныя Іспаніі і Германіі па тры разы станавіліся чэмпіёнамі Еўропы.
Пераможца іх сённяшняга процістаяння згуляе ў паўфінале з лепшай камандай пары Партугалія - Францыя. Сёння гэтыя зборныя сустрэнуцца ў Гамбургу (пачатак у 22.00). Па ходзе цяперашняга турніру партугальцы выйгралі ў каманд Чэхіі (2:0) і Турцыі (3:0), уступілі Грузіі (0:2), а ў 1/8 фіналу з вялікай цяжкасцю адолелі славенцаў у серыі пасляматчавых пенальці. Французы таксама пакуль не паказваюць яркай гульні - у групе D яны перамаглі аўстрыйцаў (1:0), а потым згулялі ўнічыю з Нідэрландамі (0:0) і Польшчай (1:1), у плэй-оф французская каманда вырвала перамогу ў бельгійцаў у самым канцы гульні (1:0). З трох мячоў французаў два сапернікі забілі ў свае вароты, а яшчэ адзін гол Кіліян Мбапэ забіў з пенальці.
Яшчэ два чвэрцьфіналы адбудуцца заўтра: у Дзюсельдорфе віцэ-чэмпіёны кантынента англічане будуць сапернічаць з камандай Швейцарыі, а ў Берліне сустрэнуцца футбалісты Нідэрландаў і Турцыі.
Паўфінальныя матчы 17-га кантынентальнага першынства пройдуць 9 ліпеня ў Мюнхене і 10 ліпеня ў Дортмундзе, а вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 14 ліпеня на полі Алімпійскага стадыёна ў Берліне.
Футбольны чэмпіянат Старога Свету праводзіцца з 1960 года. Па тры разы яго пераможцамі станавіліся зборныя Германіі і Іспаніі, па два чэмпіёнскія тытулы ў Італіі і Францыі, па разе золата бралі каманды Савецкага Саюза, Чэхаславакіі, Даніі, Нідэрландаў, Грэцыі і Партугаліі. У фінальным паядынку мінулага Еўра італьянцы адолелі англічан у серыі пасляматчавых пенальці.-0-