Фота з архіва
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначыцца ў Мілане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Чэмпіёны Італіі футбалісты "Інтэра" ў паўфінальным паядынку ў адказ на полі арэны "Джузэпэ Меаца" прымуць лідараў іспанскага першынства футбалістаў "Барселоны" (пачатак гульні ў 22.00 па мінскім часе). На мінулым тыдні ў сталіцы Каталоніі каманды выдалі цудоўны матч, забіўшы шэсць мячоў, але пераможцу не выявілі - нічыя 3:3.
Другі паўфінал адбудзецца заўтра ў сталіцы Францыі - "Пары Сен-Жэрмен" сустрэнецца з лонданскім "Арсеналам". Тыдзень таму ў брытанскай сталіцы чэмпіёны Францыі атрымалі перамогу з мінімальнай перавагай у ліку - 1:0.
Фінальны паядынак 70-га па ліку галоўнага клубнага турніру Старога Свету адбудзецца 31 мая ў Мюнхене.-0-