ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 мая 2023, 11:21

Першы фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначыцца ў Мілане

Фота з архіва
Фота з архіва

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля другой часткі міланскага дэрбі паміж футбалістамі "Інтэра" і "Мілана" вызначыцца першы ўдзельнік фіналу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні "Інтэр" выйграў першы паядынак з лікам 2:0. Абодва мячы былі забіты ў самым пачатку сустрэчы - спачатку вызначыўся Эдзін Джэка, а потым Генрых Мхітаран устанавіў канчатковы вынік. У мінулы ўік-энд у дамашнім матчы 35-га тура італьянскага чэмпіянату "Інтэр" перайграў "Сасуола" - 4:2 і займае 3-е месца, а "Мілан" уступіў на выездзе "Спецыі" з лікам 0:2 і знаходзіцца на 5-й пазіцыі ў турнірнай табліцы серыі А.

Другі ўдзельнік вырашальнага паядынку чэмпіёнскай Лігі стане вядомы заўтра, калі англійскі "Манчэстэр Сіці" прыме на сваёй арэне мадрыдскі "Рэал". Тыдзень таму ў іспанскай сталіцы сапернікі не выявілі параможцу, згуляўшы ўнічыю - 1:1. У гаспадароў мяч забіў Вінісіус Жуніяр, госці адказалі голам Кевіна Дэ Бруйне. Спіс лепшых бамбардзіраў ЛЧ узначальвае нарвежскі форвард "Манчэстэр Сіці" Эрлінг Холан, які забіў 12 мячоў.

Фінальны матч 68-га сезона галоўнага кантынентальнага турніру адбудзецца 10 чэрвеня ў Стамбуле. У мінулым сезоне мадрыдскі "Рэал" заваяваў свой 14-ы тытул, абыграўшы ў фінале ЛЧ англійскі "Ліверпуль" з лікам 1:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі