Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 ліпеня 2021, 12:56

Першы этап адкрытага Кубка Беларускага саюза канькабежцаў па фігурным катанні пройдзе ў Бабруйску

26 ліпеня, Магілеў /Кар. БЕЛТА/. У Бабруйску пройдзе адкрыты Кубак Беларускага саюза канькабежцаў па фігурным катанні. Горад прыме першы этап спаборніцтваў, расказаў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара хакейнага клуба "Бабруйск" Юрый Барадзін.

На пляцоўку спартыўнага комплексу "Бабруйск-Арэна" 1-2 жніўня выйдуць удзельнікі спаборніцтваў па спартыўных танцах на лёдзе. Спартсмены прадстаўлены ў дзвюх узроставых катэгорыях: кандыдаты ў майстры спорту (юніёры) і майстры спорту (сеньёры). У турніры заяўлены спартсмены з шасці краін: Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Эстоніі і Кіпра.

Спаборніцтвы па адзіночным (жаночым і мужчынскім) і парным катанні пройдуць 7-8 жніўня. У іх выступяць каля 50 спартсменаў - ад другога спартыўнага разраду (самаму малодшаму ўдзельніку 10 гадоў) да майстроў спорту. У гэтай частцы турніру будуць прадстаўлены толькі спартсмены з Беларусі. Уваход на мерапрыемства свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі