21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі першы з двух матчаў чарговай дамашняй серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2025/26, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На старце дамашняй серыі падапечныя Дзмітрыя Квартальнава прымалі маскоўскі ЦСКА. Лік у матчы быў адкрыты ў пачатку другога перыяду - дакладны кісцевы кідок нанёс форвард "зуброў" Ягор Борыкаў. Усяго праз 25 секунд Вадзім Мароз, здавалася, падвоіў перавагу гаспадароў, але пасля перагляду моманту ўзяцце варот было адменена з-за парушэння правіл.

У наступныя пяць мінут масквічы двойчы аказваліся ў меншасці, і абодва разы дынамаўцы каралі гасцей - лішняга рэалізавалі Сэм Энас і Андрэй Стась. Амерыканскі нападаючы прадоўжыў серыю з галамі да пяці гульняў, а капітан мінчан закінуў першую шайбу ў бягучым сезоне.

У заключнай трэці ігракі ЦСКА скарацілі адставанне да мінімуму, але Мікіта Пышкайла вярнуў на табло камфортную розніцу для "Дынама", а незадоўга да сірэны Данііл Сацішвілі паразіў пустыя вароты і ўстанавіў канчатковы лік - 5:2.

Сталічны клуб застаўся на чацвёртым месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі, набраўшы 39 ачкоў за 28 матчаў. Заключны лістападаўскі паядынак на родным лёдзе "зубры" правядуць у суботу супраць яшчэ адной маскоўскай каманды - "Спартака". Сустрэча ў "Мінск-Арэне" стартуе ў 17.10.-0-
Фота Сяргея Шэлега і Дзяніса Касцючэнкі