ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 8 мая 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 красавіка 2021, 15:58

Першая ліга футбольнага чэмпіянату Беларусі стартуе 17 красавіка

Фота з архіва
Фота з архіва

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Доме футбола прайшла жараб'ёўка календара спаборніцтваў каманд 1-й лігі чэмпіянату Беларусі, які стартуе 17 красавіка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Барацьбу за дзве пуцёўкі ў вышэйшую лігу правядуць 12 каманд. У першым туры згуляюць: "Белшына" (Бабруйск) - "Хваля" (Пінск), "Нафтан" (Наваполацк) - "Баранавічы", "Днепр" (Магілёў) - "Ліда", "Слонім" - "Орша", "Крумкачы" (Мінск) - "Лакаматыў" (Гомель), "Арсенал" (Дзяржынск) - "Шахцёр" (Петрыкаў).

Удзельнікі спаборніцтваў правядуць трохкругавы турнір, па выніках якога дзве лепшыя дружыны атрымаюць павышэнне ў класе. Каманда, якая зойме трэцяе месца, правядзе два пераходныя паядынкі за права згуляць у вышэйшай лізе з 14-м клубам элітнага дывізіёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі