ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 25 мая 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 красавіка 2020, 18:29

Перанос Алімпіяды дапаможа лепш падрыхтавацца да галоўнага старту чатырохгоддзя - Мукетэ

Даніэл Мукетэ. Фота  judobelarus.com
Даніэл Мукетэ. Фота judobelarus.com

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перанос Алімпіяды дапаможа лепш падрыхтавацца да галоўнага старту чатырохгоддзя. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў беларускі дзюдаіст Даніэл Мукетэ (вагавая катэгорыя 100 кг).

"Цяпер стараюся трымаць форму. З-за сітуацыі вакол каранавіруса знаходжуся дома ў Віцебску. Мне распісалі праграму, накіраваную на фізічную падрыхтоўку, я яе выконваю. Да 20 красавіка ў нас дамашнія трэніроўкі. Пакуль па датах спаборніцтваў нічога не вядома. Плануецца, што першым стартам стане кантынентальны форум у лістападзе, - сказаў Даніэл Мукетэ. - Перанос Алімпіяды для мяне хутчэй плюс - ёсць больш часу на падрыхтоўку. На галоўным старце чатырохгоддзя нацэлены толькі на медаль".

Спартсмен адзначыў, што адчувае сябе добра і ўважліва сочыць за здароўем.

Яго асабісты настаўнік, заслужаны трэнер Беларусі па дзюдо Васіль Бараноўскі падкрэсліў, што цяпер стаіць задача максімальна выкарыстоўваць сітуацыю. "Два тыдні таму завяршыўся вучэбна-трэніровачны збор. Даніэл не спыняе трэніроўкі, шмат часу ўдзяляе фізічнай падрыхтоўцы. Ён перамагаў практычна ўсіх вядучых дзюдаістаў з топ-10 рэйтынгу яго вагавой катэгорыі. Перад намі стаіць адна мэта - заваяваць медаль Гульняў. Цяпер па рэйтынгу яго апярэджвае Мікіта Свірыд, але гэта не гаворыць аб тым, што Даніэл Мукетэ не трапіць на Алімпіяду", - дадаў Васіль Бараноўскі.

Чэмпіянат Еўропы па дзюдо ў Празе павінен быў прайсці з 30 красавіка па 3 мая, але з-за пандэміі каранавіруса перанесены на 8-10 лістапада.

Сярод беларускіх дзюдаістаў апошні медаль на Алімпійскіх гульнях-2004 у Афінах заваяваў Ігар Макараў (100 кг). Тады ён стаў чэмпіёнам галоўнага старту чатырохгоддзя.

Даніэл Мукетэ - двухразовы ўладальнік залатых узнагарод чэмпіянатаў Еўропы (U23) у 2017 і 2019 гадах, пераможца VII Сусветных ваенных гульняў у Кітаі. Беларуская федэрацыя дзюдо прызнала яго лепшым спартсменам 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі