Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 снежня 2018, 17:02

Пераможцы ЧЕ па фігурным катанні ў Мінску ў адзіночным разрадзе атрымаюць па $21 тыс.

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцы чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні, які пройдзе з 21 па 27 студзеня 2019 года ў Мінску, у адзіночным разрадзе ў мужчын і жанчын атрымаюць па $21 тыс. Такую інфармацыю апублікаваў Міжнародны саюз канькабежцаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сума прызавых за другое месца складзе $16 тыс., за бронзу - $11 тыс. У спартыўным парным катанні і танцах на лёдзе прызавыя медалістам складуць $30 тыс., $20 тыс. і $12 тыс.

Як адзначылі ў Беларускім саюзе канькабежцаў, у студзені чакаецца візіт многіх зорак гэтага віду спорту, а цэны на білеты на маючы адбыцца кантынентальны форум будуць значна ніжэйшыя, чым на аналагічных спаборніцтвах у іншых краінах.

У Беларусі абанемент на ўсе дні спаборніцтваў каштуе ад Br100 да Br250, што ніжэй за сярэднія цэны на кантынентальны форум за апошнія дзесяць гадоў у тры-чатыры разы. Самыя дарагія білеты на асобныя дні каштуюць Br50 (гала-канцэрт), што амаль у два разы танней за сярэдні ўзровень папярэдніх чэмпіянатаў. На спаборніцкія дні білеты ў Мінску каштуюць ад Br30, на афіцыйныя трэніроўкі - ад Br5.

"Аргкамітэт спаборніцтваў пастараўся зрабіць білетную праграму даступнай для кожнага. На чэмпіянат Еўропы прыедуць лідары зборных каманд Расіі, Італіі, Францыі, Іспаніі і іншых вядучых еўрапейскіх дзяржаў. Гэта ўнікальная магчымасць для беларускага гледача ўбачыць на лёдзе "Мінск-Арэны" вядучых спартсменаў Еўропы", - адзначыла старшыня БСК Юлія Комлева.

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні пройдзе на лёдзе "Мінск-Арэны" з 21 па 27 студзеня. У першыя два дні гледачы змогуць наведаць афіцыйныя трэніроўкі, з 23 студзеня стартуе спаборніцкая праграма, а завершыцца турнір традыцыйным гала-канцэртам пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі