Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2026, 20:21

Пераможцамі турніру па самба на прызы Прэзідэнта сталі 13 беларусаў 

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску завяршыўся традыцыйны Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другі дзень спаборніцтваў у Палацы спорту спартсмены вызначылі лепшых у дзесяці вагавых катэгорыях, гаспадары дывана атрымалі 19 узнагарод (7-4-8). Пераможцамі дамашняга турніру сталі Ксенія Даніловіч (да 54 кг), Мар'яна Жукавец (да 80 кг), Ігар Міраеўскі (да 64 кг), Максім Раманаў (да 79 кг), Данііл Патачыц (да 98 кг), Эдуард Муравіцкі (да 88 кг, баявое самба) і Раман Даміеў (больш за 98 кг, баявое).

Другія месцы ў фіналах занялі нашы Руслана Шоба (да 54 кг), Яна Пузянкова (да 80 кг), Ілья Ламіваротаў (да 79 кг) і Эдуард Белуш (да 58 кг, баявое). На трэцюю прыступку п'едэстала 15 лютага падняліся Дар'я Навіцкая, Даніэла Ждан (абедзве - да 65 кг), Варвара Белачуб (да 80 кг), Уладзіслаў Кулеш (да 64 кг), Кірыл Ткачэнка, Аляксандр Казак (абодва - да 58 кг, баявое), Дзяніс Ігнаток і Уладзіслаў Наталевіч (абодва - больш за 98 кг, баявое).

Увогуле за два дні беларускія самбісты заваявалі 39 медалёў: 13 залатых, 6 сярэбраных і 20 бронзавых. Таксама ўдзел у турніры па самба на прызы Прэзідэнта прынялі прадстаўнікі Расіі, Ізраіля, Германіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. Усяго атлеты разыгралі 21 камплект узнагарод - па 7 у мужчынскім спартыўным, жаночым спартыўным і мужчынскім баявым самба.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі