Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 верасня 2019, 09:02

Пераможцам Мінскага паўмарафону на дыстанцыі 21,1 км стала беларуска Ніна Савіна

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцам Мінскага паўмарафону на дыстанцыі 21,1 км стала спартсменка з Беларусі Ніна Савіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Яе рэзультат - 1 гадзіна 11 мін. 24 сек. Ніна Савіна перапісала рэкорд трасы, раней ён належаў кенійцы Шэйле Ероціч - 1 гадзіна 12 мін. 2 сек. Другі час на Мінскім паўмарафоне-2019 паказала спартсменка з Эфіопіі Шэга Маерэгу (1 гадзіна 12 мін. 18 сек.), трэцяй стала яе партнёрша па камандзе Тэсфанеш Дэнбі (1 гадзіна 12 мін. 50 сек.).

У мужчын першым стаў атлет з Эрытрэі Берхан Хідру Афеверкі (1 гадзіна 4 мін. 9 сек.), другім стаў украінец Мікалай Лукімчук, які прайграў лідару забегу 22 сек. Трэцяе месца заняў кеніец Давід Кіптуі Тарус - 1 гадзіна 5 мін. 33 сек. Лепшы рэзультат сярод беларускіх удзельнікаў паказаў Сяргей Краўчэня - 4 месца (1 гадзіна 8 мін. 49 сек.).

На дыстанцыі 10,5 км залатыя ўзнагароды ў мужчын і жанчын заваявалі беларускія атлеты. Арцём Логіш з Гродна (32 мін. 37 сек.) і Ірына Сомава з Гродна (37 мін. 51 сек.) сталі першымі на гэтай дыстанцыі. Юрый Капцераў з Магілёва паказаў другі рэзультат - 32 мін. 44 сек. Трэцяе месца заняў атлет з Расіі Раман Малых (33 мін. 56 сек.). У жанчын на 10,5 км Ганна Максімава з Віцебска прыбегла другой (38 мін. 23 сек.), трэцяй была Валянціна Зелянкевіч з Мінска (41 мін. 3 сек.).

Мінскі паўмарафон прадоўжыўся ля Палаца спорту стартам у самым масавым забегу на 5,5 км.

Для гледачоў арганізатарамі была падрыхтавана вялікая забаўляльная праграма з удзелам музычных груп.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі