Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2025, 10:16

Перамогі ХК "Дынама-Мінск" і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба: падведзены вынікі прэміі "PRO спорт" 

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі
22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы пераможцы першай нацыянальнай маркетынгавай прэміі  "PRO спорт", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Прэмія "PRO спорт" - першая ў Беларусі прафесійная ўзнагарода ў галіне спартыўнага маркетынгу, якая аб'яднала спецыялістаў спартыўнай індустрыі, федэрацыі, клубы, брэнды і медыя. Усяго для ўдзелу было пададзена больш за 150 заявак, абарона работ фіналістаў прайшла ў Зале алімпійскай славы НАК.

"Мы абавязкова задумаемся над тым, каб прадаўжаць гэту цудоўную традыцыю і вызначымся з перыядычнасцю, гэта прэмія безумоўна патрэбна. У спартыўнай галіне Беларусі шмат крэатыўных і разумных юнакоў і дзяўчат; мы вучымся, але і ў нас ёсць чаму павучыцца, - адзначыў кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка. - Вялікі дзякуй нашым партнёрам, арганізатарам, членам журы і, вядома ж, удзельнікам. Нават тыя, хто не прайшоў у фінал, навучыўся шмат чаму і зразумеў, што рабіць далей".
Двухразовым лаўрэатам прэміі "PRO спорт" стаў хакейны клуб "Дынама-Мінск" - у намінацыях "Лепшая спартыўная падзея ў прафесійным спорце" (за 26 аншлагаў у мінулым сезоне КХЛ) і "Лепшая спонсарская актывацыя" (за тэматычныя матчы). Таксама дзве статуэткі забраў Прэзідэнцкі спартыўны клуб - у катэгорыях "Лепшая крэатыўная ідэя" (шоу "Героі") і "Лепшы маркетынгавы праект па папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця" (праект "Спорт для ўсіх").
Акрамя таго, пераможцамі прэміі сталі авіякампанія "Белавія" (Лепшая спонсарская актывацыя з бюджэтам звыш Br42 тыс.), Федэрацыя хакея Беларусі ("Лепшая работа ў сацыяльных сетках"), Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ("Лепшая падзея ў аматарскім спорце"), Веласіпедны клуб "Мінск" ("Лепшы PR-праект"), Мясцовы дабрачынны фонд "Дакрананне да жыцця" ("Лепшы сацыяльны праект") і Беларуская федэрацыя барацьбы ("Лепшы праект па рабоце з маладой аўдыторыяй").-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі