Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 снежня 2018, 09:00

Сёння БАТЭ правядзе вырашальны матч на групавым этапе Лігі Еўропы супраць ПАОК

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ сёння правядуць заключны паядынак групавога этапу Лігі Еўропы супраць грэчаскага ПАОКа. Перамога дасць магчымасць чэмпіёнам Беларусі выйсці ў 1/16 фіналу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Барысаўчане прыбылі ў Салонікі ў мінулую суботу і рыхтаваліся да сённяшняй сустрэчы ў рэжыме аднаразовых трэніровак. У вырашальным матчы групавога этапу ў складзе БАТЭ не будзе траўміраваных абаронцаў Неманьі Мілунавіча, Ягора Філіпенкі і форварда Ясэ Туомінена. Нягледзячы на кадравыя праблемы, галоўны трэнер барысаўскай каманды Аляксей Бага верыць, што яго падапечныя згуляюць максімальна сабрана і змогуць дабіцца станоўчага рэзультату. Тым больш, што ў першым крузе спаборніцтваў у групе L футбалісты БАТЭ ўступілі ПАОК на полі "Барысаў-Арэны" з лікам 1:4 і цяпер хочуць узяць рэванш. Калі сённяшні паядынак у Салоніках завершыцца ўнічыю, то лёс другога месца ў гэтым квартэце будзе цалкам залежаць ад рэзультату сустрэчы ў Будапешце, дзе венгерскі "Відзі" прыме лонданскі "Чэлсі", які даўно забраніраваў за сабой першую падагульняючую пазіцыю. Турнірнае становішча перад заключнымі гульнямі: "Чэлсі" - 15 ачкоў (розніца мячоў - 10-1), БАТЭ - 6 (6-8), "Відзі" - 6 (3-5), ПАОК - 3 (4-9).

Сустрэчу ПАОК - БАТЭ будзе судзіць брыгада нямецкіх арбітраў на чале з Тобіясам Вяльцам. Гульня на полі стадыёна "Тумба" ў Салоніках пачнецца ў 20.55 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі