Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 снежня 2018, 17:27

Перамога над "Лісабонам" не дала магчымасці валейбалістам "Будаўніка" выйсці ў наступны раўнд кубка выкліку

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перамога над партугальскім "Лісабонам" у матчы ў адказ з лікам 3:2 (30:32, 22:25, 25:19, 26:24, 15:10) не дала магчымасці валейбалістам "Будаўніка" выйсці ў наступны раўнд Кубка выкліку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першая сустрэча гэтых каманд на тыдзень раней завяршылася паспяхова для сапернікаў беларусаў - 3:1. Для выхаду ў наступны раўнд турніру мінчанам неабходна было перамагчы ў спарткомплексе "Уручча" з лікам 3:0 або 3:1 і разлічваць на "залаты" сэт, але "Лісабон" у Мінску змог выйграць дзве партыі, гарантаваўшы сабе ўдзел у наступным раўндзе Кубка выкліку.

Найбольш рэзультатыўнымі ігракамі ў "Будаўніка" сталі Уладзіслаў Давыскіба і Павел Аўдачэнка - па 18 ачкоў. У цудоўнай форме знаходзіцца цэнтральны блакіруючы Ілья Бураў, на яго рахунку - 15 балаў. Мінчане ўпэўнена дзейнічалі на падачы, зарабіўшы 10 эйсаў. У "Лісабона" майстэрствам вызначыўся вопытны балгарскі дайгравальнік Тодар Алексіеў - 19 ачкоў.

Мінскі "Будаўнік" найбольш высокі рэзультат у Кубку выкліку паказаў у 2015 годзе, калі каманда дайшла да паўфіналу еўрапейскага турніру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі