Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 кастрычніка 2022, 12:55

Перад стартам падагульняючага турніру WTA Арына Сабаленка застаецца 7-й ракеткай планеты

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перад пачаткам падагульняючага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), які сёння стартуе ў амерыканскім Форт-Уорце, у першай дзясятцы сусветнага рэйтынгу змянення не адбылося, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рэйтынг упэўнена ўзначальвае полька Іга Свёнтак, а лепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка па-ранейшаму займае 7-е месца, маючы ў сваім актыве 2970 ачкоў. Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 26-й пазіцыі (1597 ачкоў), Аляксандра Сасновіч займае 31-е месца (1428).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) - 10 335 ачкоў;

2. Унс Джабір (Туніс) - 4555;

3. Джэсіка Пегула (ЗША) - 4316;

4. Кока Гаўф (ЗША) - 3271;

5. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3121;

6. Каралін Гарсія (Францыя) - 3000;

7. Арына Сабаленка (Беларусь) - 2970;

8. Дар'я Касаткіна (Расія) - 2935;

9. Вераніка Кудзярметава (Расія) - 2795;

10. Сімона Халеп (Румынія) - 2661.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка знаходзіцца на 73-м месцы (730), Ягор Герасімаў займае 266-ю пазіцыю (191).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Карлас Алькарас (Іспанія) - 6730;

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5810;

3. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5655;

4. Каспер Рууд (Нарвегія) - 5510;

5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5035;

6. Аляксандр Звераў (Германія) - 4360;

7. Новак Джокавіч (Сербія) - 4320;

8. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3725;

9. Андрэй Рублёў (Расія) - 3685;

10. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3220.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі