Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2021, 15:21

Перад стартам Алімпіяды Арына Сабаленка займае 3-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перад стартам Алімпійскіх гульняў у Токіа лепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка застаецца трэцяй ракеткай свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні Арына Сабаленка не гуляла, у яе актыве па-ранейшаму 6962 ачкі. Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка займае 14-ю пазіцыю ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), маючы 3645 балаў. На мінулым тыдні яна аб'явіла, што не зможа выступіць на такійскай Алімпіядзе.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 9635 ачкоў; 2. Наомі Осака (Японія) - 7336; 3. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6965; 4. Сафія Кенін (ЗША) - 5640; 5. Б'янка Андрэеску (Канада) - 5331; 6. Эліна Світоліна (Украіна) - 5125; 7. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4975; 8. Іга Свёнтак (Польшча) - 4695; 9. Гарбін'е Мугуруса (Іспанія) - 4165; 10. Сімона Халеп (Румынія) - 4115.

У мужчынскім тэнісным алімпійскім турніры прымуць удзел два беларускія тэнісісты, якія ўваходзяць у першую сотню рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР). Ілья Івашка знаходзіцца на 66-м радку (1038 ачкоў), у Ягора Герасімава 79-е месца (926).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР: 1. Новак Джокавіч (Сербія) - 12 113 ачкоў; 2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 10 370; 3. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 8270; 4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 8030; 5. Аляксандр Звераў (Германія) - 7340; 6. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 7340; 7. Андрэй Рублёў (Расія) - 6005; 8. Матэа Берэціні (Італія) - 5488; 9. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 4215; 10. Дзяніс Шапавалаў (Канада) - 3625.

Тэнісны алімпійскі турнір пройдзе ў Токіа з 24 ліпеня па 1 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі