Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 красавіка 2018, 15:02

Паўфіналы футбольнай Лігі чэмпіёнаў: "Баварыя" - "Рэал", "Ліверпуль" - "Рома"

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне завяршылася жараб'ёўка паўфінальнай стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы пераможца галоўнага турніру Старога Свету мадрыдскі "Рэал" у барацьбе за выхад у фінал паспрачаецца з мюнхенскай "Баварыяй". Другую паўфінальную пару склалі англійскі "Ліверпуль" і італьянская "Рома".

Першыя паўфіналы пройдуць 24 і 25 красавіка, у адказ - 1 і 2 мая. Фінал Лігі чэмпіёнаў 26 мая прыме стадыён "Алімпійскі" ў Кіеве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі