Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 кастрычніка 2018, 16:46

Пасля матчу футбалістаў БАТЭ і ПАОКа ў Мінск адправіцца бясплатная электрычка

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бясплатная электрычка давязе ў Мінск балельшчыкаў пасля матчу БАТЭ з грэчаскім ПАОКам у Лізе Еўропы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе барысаўскага клуба.

У чацвер, 4 кастрычніка, сустрэча другога тура групавога этапу пачнецца на полі "Барысаў-Арэны" ў 22.00, пасля яго заканчэння дадатковы электрапоезд стартуе ад станцыі Барысаў у 0.08 і прыбудзе на бліжэйшы да стадыёна прыпыначны пункт Пячынскі ў 0.14. У 0.20 састаў адправіцца ў сталіцу, прычым зробіць толькі тры прамежкавыя прыпынкі - Жодзіна-Паўднёвае, Зарэчнае, Мінск-Усходні і ў 01.31 прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі