Фота з архіва
30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французскі "Пары Сен-Жэрмен" перамог футбалістаў лонданскага "Арсенала" з лікам 1:0 у першым паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэчу ў Лондане парыжане пачалі вельмі актыўна і ўжо ў дэбюце сустрэчы выйшлі наперад - на 4-й мінуце вызначыўся Усман Дэмбеле. Да перапынку госці валодалі ініцыятывай, не даўшы магчымасці сапернікам адыграцца. Праз дзве мінуты пасля аднаўлення гульні паўабаронца гаспадароў Мікель Мерына пасля падачы штрафнога ўдару адправіў мяч у вароты ПСЖ, але гол быў адменены з-за афсайду. Футбалісты "Арсенала" прадаўжалі атакаваць, але чэмпіёны Францыі захавалі свае вароты ў недатыкальнасці. Сустрэча ў адказ адбудзецца 7 мая ў Парыжы.
У першым матчы другой паўфінальнай пары футбалісты іспанскай "Барселоны" сёння вечарам прымуць на сваім полі чэмпіёна Італіі міланскі "Інтэр" (пачатак у 22.00 па мінскім часе). Другая гульня гэтых каманд пройдзе 6 мая ў Мілане.
Фінальны паядынак Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 31 мая ў Мюнхене.-0-