ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 24 ліпеня 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 чэрвеня 2021, 13:11

Партугальцы разграмілі ізраільцян перад стартам футбольнага чэмпіянату Еўропы

Фота Getty Images
Фота Getty Images

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Партугаліі атрымалі перамогу з вялікім лікам над ізраільцянамі ў апошнім кантрольным паядынку перад стартам чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч у Лісабоне дзеючыя чэмпіёны Еўропы правялі выдатна, забіўшы ў кожным тайме па два мячы. На 42-й мінуце сустрэчы лік адкрыў Бруну Фернандэш, а перад самым перапынкам вызначыўся лідар партугальскай каманды Крышціяну Раналду. У канцы другой палавіны гульні Жаау Канселу забіў трэці мяч, а ў кампенсаваны час Бруну Фернандэш падвёў вынік - 4:0.

Чэмпіянат Еўропы па футболе стартуе 11 чэрвеня на рымскім "Стадыа Алімпіка" сустрэчай зборных Італіі і Турцыі. Рашаючы паядынак 16-га першынства Старога Свету адбудзеца 11 ліпеня на лонданскім "Уэмблі".

На мінулым кантынентальным чэмпіянаце, які праходзіў у 2016 годзе ў Францыі, золата ўпершыню заваявала зборная Партугаліі, якая перамагла ў фінале футбалістаў Францыі з лікам 1:0 (у дадатковы час). Па тры разы чэмпіёнамі Еўропы станавіліся зборныя Германіі і Іспаніі, два тытулы ў Францыі, па адным - у зборных СССР, Італіі, Нідэрландаў, Чэхаславакіі, Даніі і Грэцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі