Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2022, 17:18

Паралімпійцы Арменіі і Таджыкістана прымуць удзел у спаборніцтвах "Мы разам. Спорт"

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паралімпійцы Арменіі і Таджыкістана разам з беларусамі і расіянамі прымуць удзел у спаборніцтвах "Мы разам. Спорт", якія пройдуць у Ханты-Мансійску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Армянскія спартсмены выступяць у турнірах па снаўбордзе і следж-хакеі, таджыкскія - па лыжных гонках і гарналыжным спорце. Беларускія спартсмены будуць спаборнічаць за ўзнагароды ў лыжных гонках і біятлоне. Акрамя таго, прызёры будуць вызначаны ў спаборніцтвах па кёрлінгу на калясках. Спаборніцтвы пройдуць з 18 па 20 сакавіка.

У сталіцы Югры Беларусь прадставяць 16 паралімпійцаў, якія павінны былі выступаць на Паралімпіядзе ў Пекіне. Беларусы прыбылі ўжо на месца правядзення спаборніцтваў і праводзяць трэніроўкі на новых для сябе трасах. "Гэтыя гульні стануць для нас не проста выратаваннем, а працягам нашага спартыўнага жыцця", - адзначыла адна з лідараў беларускай каманды трохразовая паралімпійская чэмпіёнка па лыжных гонках Святлана Саханенка.

Урачыстая цырымонія адкрыцця спаборніцтваў паралімпійцаў чатырох краін "Мы разам. Спорт" адбудзецца 18 сакавіка ў Лядовым палацы "Югра Мега Спорт". Спаборніцтвы па лыжных гонках і біятлоне пройдуць у Цэнтры зімовых відаў спорту імя Філіпенкі, па гарналыжным спорце і снаўбордзе - на схілах комплексу "Хвойны урман", па кёрлінгу на калясках - на лёдзе "Арэны-Югра", а па следж-хакеі - у Лядовым палацы "Югра Мега Спорт".

Ідэя правесці спаборніцтвы ў Ханты-Мансійску ўзнікла пасля таго, як паралімпійскія зборныя Беларусі і Расіі па надуманых прычынах былі адхілены ад удзелу ў XIII зімовых Паралімпійскіх гульнях у кітайскай сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі