Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 сакавіка 2022, 19:57

Паралімпійскі камітэт Беларусі падзякаваў Расіі за правядзенне спаборніцтваў "Мы разам. Спорт"

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія даказала, што можа ў найкарацейшыя тэрміны арганізаваць і правесці любыя спартыўныя мерапрыемствы вышэйшага ўзроўню. Аб гэтым у падзячным пісьме Паралімпійскаму камітэту Расіі заявіў старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель.

"Ад імя спартсменаў, трэнераў, спецыялістаў нацыянальнай паралімпійскай каманды Рэспублікі Беларусь па зімовых відах спорту, выканкама грамадскага аб'яднання "Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь" выказваю асабіста Паўлу Аляксеевічу Ражкову (в.а. прэзідэнта Паралімпійскага камітэта Расіі. - Заўвага БЕЛТА) і ўсім работнікам шчырую ўдзячнасць за выдатна арганізаваныя і праведзеныя зімовыя гульні паралімпійцаў, якія прайшлі пад дэвізам "Мы разам. Спорт". Асобная ўдзячнасць адміністрацыі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі - Югры і ўсім яе службам, работнікам і спецыялістам, якія забяспечылі цудоўныя ўмовы для пражывання і правядзення спаборніцтваў. У сэрцах усіх членаў беларускай дэлегацыі на доўгія гады захаваюцца самыя цёплыя ўспаміны і пачуцці за аказаныя гасціннасць, ветлівасць і цеплыню. Арганізацыйны камітэт на высокім прафесійным узроўні забяспечыў выдатную работу і ўзаемадзеянне ўсіх службаў, задзейнічаных у арганізацыі і якасным правядзенні спаборніцтваў, якія сталі незабыўным святам дружбы і спорту, прадэманстравалі нязломную волю і сілу духу. Расія чарговы раз даказала, што можа ў самыя кароткія тэрміны арганізаваць і правесці любыя спартыўныя мерапрыемствы вышэйшага ўзроўню. Яшчэ раз дзякуем за праяўленую ініцыятыву, прадастаўленую магчымасць паказаць сваё майстэрства спартсменам-паралімпійцам на арэнах Югры і выказваем надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва", - гаворыцца ў тэксце пісьма.

У зімовых гульнях паралімпійцаў "Мы разам. Спорт" прымалі ўдзел спартсмены з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Таджыкістана. Спаборніцтвы праходзілі ў шасці відах спорту: лыжных гонках, біятлоне, кёрлінгу, снаўбордзе, горных лыжах і следж-хакеі. На спаборніцтвах беларуская каманда заваявала 16 медалёў: 5 залатых, 2 сярэбраныя і 9 бронзавых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі