Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 ліпеня 2021, 10:35

Парад атлетаў на адкрыцці Гульняў адменены

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары XXXII Алімпіяды ў Токіа вырашылі адмовіцца ад традыцыйнага парада атлетаў на цырымоніі адкрыцця, якое адбудзецца 23 ліпеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Такое рашэнне прынята 15 ліпеня на нарадзе шэфаў місій з удзелам Прэзідэнта МАК Томаса Баха.

Адзначаецца, што арганізацыйны камітэт і МАК выступае, у першую чаргу, за захаванне здароўя атлетаў. Абмежаванне колькасці ўдзельнікаў цырымоніі адкрыцця Алімпіяды звязана таксама з прафілактыкай распаўсюджвання каранавіруса.

"Мэта кожнага спартсмена - прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях, і нішто не павінна перашкодзіць яму выйсці на такі доўгачаканы старт у Токіа", - падкрэслілі ў арганізацыйным камітэце "Токіа-2020".

Застаецца адкрытым і пытанне з удзелам у цырымоніі сцяганосцаў. Гэта пытанне ў арганізацыйным камітэце пастараюцца вырашыць у бліжэйшы час.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі