Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 ліпеня 2024, 11:36

Памёр вядомы беларускі футбаліст Міхаіл Вергеенка

Міхаіл Вергеенка. Фота dinamo-minsk.by
Міхаіл Вергеенка. Фота dinamo-minsk.by
16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На 75-м годзе жыцця не стала вядомага беларускага футбольнага спецыяліста Міхаіла Вергеенкі, паведамілі БЕЛТА ў асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Футбольную кар'еру Вергеенка пачаў у родным Гомелі, а з 1968 года абараняў вароты мінскага "Дынама". У яго складзе ў 1982 годзе ён стаў чэмпіёнам Савецкага Саюза. На працягу 13 гадоў Міхаіл Вергеенка быў капітанам дынамаўскай дружыны. Завяршыўшы гульнявую кар'еру, ён перайшоў на трэнерскую работу, узначальваў мінскае "Дынама", быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.

Доўгі час Міхаіл Вергеенка быў намеснікам старшыні АБФФ, тэхнічным дырэктарам, узначальваў камітэт па жаночым футболе, а таксама займаў пасаду старшыні федэрацыі футбола Мінска.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі