Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 снежня 2021, 10:41

Памёр ветэран беларускага футбола Аляксандр Гурскі

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ветэран беларускага футбола Аляксандр Гурскі памёр на 78-м годзе жыцця, паведамілі БЕЛТА ў асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Аляксандр Паўлавіч стаяў ля вытокаў развіцця жаночага футбола ў Беларусі. З 1992 па 1998 год ён узначальваў камітэт па жаночым футболе АБФФ, з 1994 па 1998 год быў членам выканаўчага камітэта АБФФ. З 1989 па 2002 год уваходзіў у склад прэзідыума Федэрацыі футбола горада Мінска. Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта міжнароднай асацыяцыі "Саюз клубаў аматараў футбола".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі