Фота з архіва
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паядынак за футбольны Суперкубак Беларусі адбудзецца 22 лютага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У барацьбе за першы трафей новага сезона сыдуцца чэмпіёны краіны футбалісты мінскага "Дынама" і ўладальнік Кубка гродзенскі "Нёман". Месца і час пачатку гульні вызначаць пазней. Для дынамаўцаў гэта будзе другі запар паядынак за Суперкубак - год таму яны ўступілі футбалістам жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" ў серыі пасляматчавых пенальці. Гродзенская дружына ўпершыню будзе змагацца за гэты трафей.
Розыгрыш Суперкубка праводзіцца з 2010 года. Барысаўскі БАТЭ станавіўся яго ўладальнікам восем разоў, тры перамогі ў брэсцкага "Дынама", дзве - у салігорскага "Шахцёра", па адным разе трафей выйгравалі футбалісты "Гомеля" і "Тарпеда-БелАЗа".-0-