23 красавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродне прайшоў рэспубліканскі турнір "Спешыял Алімпікс" па настольным тэнісе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Спаборніцтвы аб'ядналі больш за 50 юнакоў і дзяўчат з розных куткоў краіны, усяго сем каманд са спецыяльных школ (школ-інтэрнатаў), дамоў-інтэрнатаў для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

"Нам вельмі прыемна сустракаць вас у Гродне, якое не першы раз прымае спаборніцтвы рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Многія з вас таксама ў Гродне не ўпершыню, - адзначыла выканаўчы дырэктар ГА "Беларускі камітэт "Спешыял Алімпікс" Ларыса Таболіна. - Вельмі прыемна, што судзіць гэтыя спаборніцтвы высокапрафесійная каманда".
Удзельніца турніру Настасся Медавых з Васілішкаўскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната "Васількі" расказала, што вельмі любіць спорт: "Тэніс, бочэ, баскетбол, розныя гульні. А яшчэ люблю працаваць, людзям дапамагаць. У Гродне я ўпершыню са сваім калектывам. Ужо займала першыя месцы і трэцяй была аднойчы. Люблю перамагаць".

Арсен Яноўскі з Рэчыцкага дзіцячага сацыяльнага пансіяната "Утульны" падзяліўся, што настрой на спаборніцтвы пазітыўны: "Хочацца выйграць і паказаць сябе. Спорт - гэта здароўе, гэта добра, ён развівае. Я наогул люблю футбол, люблю плаваць, актыўны спосаб жыцця - гэта маё, атрымліваю ад спорту задавальненне".
Як падкрэсліў прадстаўнік каманды з Малоткавіч Віталь Юзапчук, Гродна яму спадабалася. "Прыехаў пагуляць у задавальненне, знайшоў сябра вось. Тэніс падабаецца, займаюся ім гадоў пяць ужо, у мінулым годзе гуляў у Брэсце і перамог. Як атрымаецца сёння - паглядзім. Але гульнямі, якія былі, я задаволены", - сказаў малады чалавек.

"Для нашых дзяцей такія спаборніцтвы значныя, гэта і сацыяльная інтэграцыя, яны аб'ядноўваюць, дзеці сустракаюцца. Такіх турніраў нашым дзецям пабольш бы. Вынікі ў дзяцей ёсць. У нас, дарэчы, больш за ўсё ва ўстанове культывуецца настольны тэніс, дзецям падабаецца", - адзначыў настаўнік фізкультуры Малоткавіцкай спецыяльнай школы-інтэрната Юрый Локун.

Як расказалі арганізатары турніру, ужо ў маі ў Гомелі адбудзецца міжнародны турнір па футболе. Гродна ж зноў прыме спартсменаў у ліпені, тут пройдуць спаборніцтвы па бочэ.-0-

Фота Леаніда Шчаглова