Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 студзеня 2020, 11:34

Пад купал "Мінск-Арэны" паднялі джэрсі Уладзіміра Цыплакова

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія падняцця пад купал "Мінск-Арэны" світара аднаго з лепшых ігракоў у гісторыі айчыннай школы хакея з 29-м нумарам адбылася 12 студзеня ў спарткомплексе і была прымеркавана да дзесяцігадовага юбілею з дня першага мачту мінскіх дынамаўцаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На лёдзе ў час цырымоніі прысутнічалі брат Уладзіміра Аляксандр Цыплакоў і блізкі сябар нядаўна пайшоўшага з жыцця хакеіста і трэнера сцяганосец каманды Беларусі на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы Алег Антоненка.

На "Мінск-Арэне" ўжо знаходзяцца джэрсі экс-трэнераў "Дынама" Віталя Стаіна, Уладзіміра Крыкунова і былых ігракоў "зуброў" Анатоля Варывончыка, Міхаіла Захарава і Руслана Салея.

Уладзімір Цыплакоў - легенда беларускага хакея, тройчы лепшы хакеіст краіны, пераможца маладзёжнага чэмпіянату свету 1989 года ў складзе зборнай СССР, удзельнік Алімпійскіх гульняў 1998 і 2002 гадоў і шасці чэмпіянатаў свету ў складзе зборнай Беларусі. У 46 матчах за зборную ён набраў 48 (24+24) ачкоў. У мінскім "Дынама" хакеіст правёў пяць сезонаў, пасля чаго адправіўся ў Паўночную Амерыку. На яго рахунку больш за 300 матчаў у НХЛ, у якіх ён набраў 170 ачкоў (69+101). Пасля завяршэння кар'еры іграка Уладзімір Цыплакоў працаваў у трэнерскім штабе "зуброў" (2008, 2009-2011).

14 снежня 2019 года адзін з лепшых беларускіх хакеістаў пайшоў з жыцця ва ўзросце 50 гадоў. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску, недалёка ад магілы яшчэ адной легенды айчыннай школы хакея Руслана Салея.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі