Сцяг Нядзеля, 30 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лістапада 2018, 13:47

Новым старшынёй Беларускай федэрацыі валейбола выбраны Эдуард Венскі

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым старшынёй Беларускай федэрацыі валейбола сёння ў Мінску выбраны былы ігрок нацыянальнай зборнай Эдуард Венскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кар'ера іграка Эдуарда Венскага пачыналася ў гродзенскім "Камунальніку", пасля ён чатырнаццаць сезонаў правёў у чэмпіянаце Фінляндыі, выступаючы за клуб "ВяЛеПа", быў прызнаны лепшым іграком фінскага чэмпіянату. У сезоне-2017/2018 вярнуўся ў Беларусь і дапамог салігорскаму "Шахцёру" выйграць другі чэмпіёнскі тытул запар. Пасля заканчэння кар'еры заняў пасаду дырэктара Беларускай федэрацыі валейбола.

"На пасадзе старшыні разлічваю на вопыт калег у развіцці віду спорту. Вядома, ёсць ідэі, як вывесці на новы ўзровень беларускі валейбол. Аднак рэалізаваць усе планы мы можам сумесна, усёй спартыўнай супольнасцю", - адзначыў Эдуард Венскі.

Раней з 1999 па восень 2014 года Беларускую федэрацыю валейбола ўзначальваў Барыс Батура, на пасадзе кіраўніка БФВ яго змяніў Валянцін Шаеў, а з мая 2017 - былы арбітр Міжнароднай федэрацыі валейбола (ФІВБ) Аляксандр Пясецкі. Ранейшы кіраўнік федэрацыі з-за занятасці па асноўным месцы работы пакінуў гэту грамадскую пасаду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі