Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 сакавіка 2019, 15:21

Новым старшынёй Беларускай федэрацыі футбола выбраны Уладзімір Базанаў

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым старшынёй асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" выбраны Уладзімір Базанаў. За яго прагаласавалі ўдзельнікі справаздачна-выбарнай канферэнцыі АБФФ, якая сёння праходзіць у мінскім Доме футбола, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Базанаў змяніў на пасадзе кіраўніка футбольнай федэрацыі Сяргея Румаса, які ўзначальваў яе з 2011 года. Новаму кіраўніку 61 год, ён быў кадравым ваенным, служыў у Афганістане. Цяпер Уладзімір Базанаў з'яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

У суверэннай гісторыі Беларусі футбольнай федэрацыяй таксама кіравалі Яўген Шунтаў (1989-1998), Рыгор Фёдараў (1998-2003), Генадзь Нявыглас (2003-2011).-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі