ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 6 жніўня 2020
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 ліпеня 2020, 14:20

Новы сезон пляжнага футбола плануецца адкрыць у жніўні

Фота Пляжнага футбольнага клуба "Спартак"
Фота Пляжнага футбольнага клуба "Спартак"

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва Сусветнай арганізацыі пляжнага футбола прадставіла папярэдні каляндар сезона 2020 года. Першым турнірам у Старым Свеце стане прома-фінал Еўралігі, які павінен пачацца 19 жніўня ў Малдове, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтых спаборніцтвах прымуць удзел 16 зборных з дывізіёна В, якія будуць падзелены на чатыры групы. Пераможцы стануць уладальнікамі чатырох пуцёвак у элітны дывізіён Еўралігі-2021.

Суперфінал Еўралігі-2020 запланаваны на 1-6 верасня ў партугальскім Фігейра-да-Фон з удзелам усіх 12 зборных дывізіёна А, у ліку якіх і Беларусь. Каманды будуць размеркаваны на тры групы па чатыры зборныя. У чвэрцьфінал выйдуць па дзве лепшыя дружыны кожнай з груп, а таксама дзве лепшыя зборныя з заняўшых трэція месцы. Па выніках цяперашняга кароткатэрміновага сезона ніводная з каманд дывізіёна А не вылеціць у дывізіён В. Такім чынам, элітны дывізіён Еўралігі ў 2021 годзе будзе пашыраны да 16 нацыянальных зборных. Зборная Беларусі апошнія гады ўпэўнена ўваходзіць у лік лепшых на кантыненце - апошнія два гады беларусы займалі 5-е месца ў Еўралізе.

Гэты сезон прадоўжыцца 8 верасня ў партугальскім Назары, дзе пройдзе чарговы розыгрыш Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, прычым у гэтам сезоне не будзе папярэдняга турніру (Кубка выкліку). Розыгрыш Міжкантынентальнага кубка 2020 года запланаваны на лістапад у Дубаі. Клубны чэмпіянат свету павінен адбыцца ў пачатку 2021 года ў Маскве.

Таксама вырашана, што World Winners Cup пераносіцца на красавік 2021 года. Фінальны турнір розыгрышу Кубка свету ў Маскве перанесены на 19-29 жніўня 2021 года. Пры гэтым усе кваліфікацыйныя турніры павінны завяршыцца да 13 чэрвеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі