Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 красавіка 2021, 17:59

Новы сезон КХЛ стартуе 1 верасня матчам омскага "Авангарда" з маскоўскім ЦСКА

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы сезон Кантынентальнай хакейнай лігі стартуе 1 верасня матчам за Кубак адкрыцця. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце Лігі, паведамляе БЕЛТА.

Аспрэчаць ганаровы трафей дзве каманды, што гуляюць у фінальнай серыі Кубка Гагарына, - омскі "Авангард" і маскоўскі ЦСКА. Паведамляецца, што матч адбудзецца на пляцоўцы каманды, якая стане ўладальніцай Кубка ў гэтым сезоне. Нагадаем, што пасля чатырох сустрэч у серыі да чатырох перамог паміж масквічамі і сібіракамі захоўваецца парытэт - 2:2. Пятая гульня ЦСКА і "Авангарда" адбудзецца сёння вечарам у Маскве.

Цяперашні сезон КХЛ стартаваў 2 верасня ў сталіцы Расіі матчам ЦСКА і казанскага "Ак Барса", які завяршыўся перамогай клуба з Татарстана ў авертайме з лікам 3:2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі