1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы сезон Рэспубліканскай хакейнай лігі ўрачыста стартаваў 1 лістапада на "Алімпік-Арэне" ў Мінску з паядынку каманды Прэзідэнта Беларусі з камандай Магілёўскай вобласці. Гэта падзея ўжо стала традыцыяй і неад'емнай часткай не толькі спартыўнага, але і грамадскага жыцця сталіцы. У яе ёсць свае нязменныя атрыбуты, адданыя паклоннікі і пастаянныя ўдзельнікі. Якім быў сённяшні матч і чым запомніцца спартсменам і балельшчыкам - у матэрыяле БЕЛТА.

Сотні людзей пачынаюць з'язджацца да "Алімпік-Арэны" раніцай суботы задоўга да афіцыйнага старту спаборніцтваў. Спартсменам трэба паспець надзець экіпіроўку, размяцца перад галоўным выхадам на лёд. А вопытныя балельшчыкі прыязджаюць загадзя, каб зручна прыпаркаваць аўтамабіль, заняць лепшыя месцы на трыбунах і паспець пагаварыць - публіка на рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба заўсёды цікавая і прадстаўнічая. Тут можна сустрэць, напрыклад, вышэйшых службовых асоб Беларусі, вядомых спартсменаў, артыстаў, грамадскіх дзеячаў і… проста прыгажунь (мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці - частыя госці хакейных турніраў).

Гледачы прыходзяць на матч не толькі дзеля спартыўнай цікавасці. Тыя, хто бываў, ведае, што тут пануе асаблівая атмасфера. Артысты выконваюць гарачыя сусветныя хіты і кранальныя кампазіцыі пра Беларусь, курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС падбадзёрваюць крычалкамі і рытмамі барабанаў. У буфеце - багацце свежай выпечкі па вельмі прыемных цэнах. Працуе гандлёвая кропка, дзе прадстаўлены мерч Першага. Асартымент, дарэчы, раз-пораз пашыраецца. Дзякуючы кіраўніку дзяржавы вытворцы не маюць недахопу ў яркіх цытатах. 

Несумненна, што ўдзел у спаборніцтвах асабіста Прэзідэнта Беларусі надае ім асаблівы статус і прыцягвае на матчы вялікую колькасць людзей. У размове з журналістамі балельшчыкі з ліку людзей старэйшага ўзросту падкрэсліваюць, наколькі важны асабісты прыклад кіраўніка дзяржавы для папулярызацыі ў грамадстве здаровага ладу жыцця і яго нацэленасць на развіццё спорту ў краіне. Святлана Гендзік з Мінска часта прыходзіць на матчы, каб пабалець за каманду Прэзідэнта. "Настрой неверагодны! Выдатна, што моладзь на такіх пляцоўках атрымлівае арыенціры, на якія трэба раўняцца і самім таксама займацца спортам", - сказала яна. Яе калегу Наталлю Воранаву, старшыню Мінскай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь", можна без перабольшання назваць прафесійным балельшчыкам. Яна і сама наведвае гульні турніру, і іншых падахвочвае прыходзіць. "Разам са стартам новага турніру мы пачынаем рэалізацыю праекта "Першы - лепшы", удзельнічаюць 100 чалавек. Мы вучымся балець, узнімаем культуру балельшчыкаў у краіне. І, вядома, балеем за Першага. У нас новая форма, расцяжка, слоганы. Ужо адчуваецца драйв. Упэўнена, што, гэты, 19-ы, сезон будзе выдатным, драйвавым, цікавым", - сказала яна.

Прэзідэнт, вядома ж, ведае, як усе чакаюць новых матчаў з яго ўдзелам. І нават нягледзячы на занятасць, напружаны графік і іншыя акалічнасці выходзіць на лёд. "Кожны дзень тут круцішся-круцішся з вамі і ўжо неяк к вечару дадому цягне, думаю: "Хоць бы ціха недзе пасядзець". А не атрымліваецца, - расказаў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Лепельскі раён, якая праходзіла напярэдадні адкрыцця РХЛ. - Учора Баскаў (Дзмітрый Баскаў, галоўны трэнер каманды Прэзідэнта. - Заўвага БЕЛТА) прыехаў: "Аляксандр Рыгоравіч, у гэту суботу мы гуляем у хакей". Я гавару: ну гуляйце. "Без вас не будзем". Трэба на трэніроўку. Ну і што? Ногі ў рукі і пайшоў".
Выхад на лёд кіраўніка дзяржавы нязменна суправаджаецца бурай авацый. Трыбуны цёпла вітаюць усіх хакеістаў, але іграка пад нумарам адзін сустракаюць па-асабліваму.

Удзельнік прэзідэнцкай каманды Мікіта Драздоў у размове з журналістамі пасля першага перыяду на пытанне "Як эмоцыі?" адказаў: "Неверагодныя. Усё падабаецца, балельшчыкі на вышыні". Гаворачы аб сваіх чаканнях ад гульні і сезона, ён падкрэсліў: "Толькі наперад. Будзем выкладвацца на 100 працэнтаў. Перамога і толькі наперад!"
Такі баявы настрой даў свае вынікі. Каманда Прэзідэнта закінула першую шайбу ўжо на 3-й мінуце. А да перапынку Мікалай Лукашэнка і Мікіта Драздоў яшчэ двойчы паразілі вароты гасцей. Другі перыяд пачаўся нечакана: не прайшло і чатырох мінут, як Мацвей Вінкевіч і Леанід Альхавой зрабілі лік роўным - 3:3. Такі ход падзей не задаволіў гаспадароў, і яны адказалі дакладнымі кідкамі Аляксея Баранава, Андрэя Міхалёва, Яраслава Чупрыса і Арцёма Каркоцкага - 7:3. У заключнай трэці матча Мікалай Лукашэнка закінуў сваю другую шайбу, а следам за ім канчатковы рэзультат устанавіў Алег Антоненка - 9:3.

"Гуляць супраць фаварытаў адразу ў першай гульні РХЛ цяжка, - прызнаўся журналістам ігрок каманды Магілёўскай вобласці Аляксандр Мацярухін. - Яны заўсёды ў форме, нават пасля перапынку ў матчах, у іх добры калектыў, хлопцы, якія гуляюць, яны паказваюць добры хакей. Але мы гуляем з задавальненнем. Атмасфера на "Алімпік-Арэне" заўсёды выдатная, заўсёды шмат народу прыходзіць балець. Тут класна!"

З такімі ж эмоцыямі - "тут класна!" - пакідалі хакейную пляцоўку пасля матча гледачы. Некаторым асабліва ўдачлівым пашанцавала больш за іншых. Яны сталі ўладальнікамі ўнікальнай клюшкі і шайбы з аўтографам Аляксандра Лукашэнкі, якія разыгрываліся ў перапынку паміж першым і другім перыядамі. Многім удалося злавіць мяккія цацкі, якія Прэзідэнт і ігракі каманд па традыцыі кідаюць на трыбуны пасля заканчэння гульні. І галоўнае - усе прысутныя напэўна атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, якіх павінна хапіць да наступнай "падзарадкі" на гульнях РХЛ.-0-

Фота Яна Гарбанюка, Сяргея Шэлега