Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2020, 19:02

Нью-Ёркскі марафон у 2020 годзе не адбудзецца

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нью-Ёркскі марафон у 2020 годзе не адбудзецца з-за пандэміі каранавіруса. Такая інфармацыя змешчана на сайце арганізатараў мерапрыемства, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы павінны былі прайсці 1 лістапада, аднак іх арганізатары ўзялі прыклад з арганізатараў Рымскага і Бостанскага марафонаў, якія вырашылі не праводзіць забегі ў 2020 годзе. Парыжскі марафон быў перанесены з 5 красавіка на 18 кастрычніка, Барселонскі - з 15 сакавіка на 25 кастрычніка. Старт у Берліне не адбудзецца ў верасні.

"Хоць марафон з'яўляецца культавай і любімай падзеяй для нашага горада, я апладзірую арганізатарам за тое, што яны паставілі здароўе і бяспеку гледачоў і ўдзельнікаў на першае месца. Мы з нецярпеннем чакаем пяцідзясятага марафону ў лістападзе 2021 года", - пракаменціраваў такое рашэнне мэр Нью- Ёрка Біл дэ Блазіа.

Нью-Ёркскі марафон з'яўляецца адным з буйнейшых у свеце. Нараўне з амерыканскімі Бостанскім і Чыкагскім марафонамі ўваходзіць у серыю World Marathon Majors. Старт быў арганізаваны Асацыяцыяй бегуноў Нью-Ёрка і ўпершыню прайшоў у 1970 годзе. Штогод праводзіцца ў першую нядзелю лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі