Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 ліпеня 2020, 19:38

Нікола Анціч стаў аўтарам лепшага гола 19-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нікола Анціч з салігорскага "Шахцёра" стаў аўтарам самага прыгожага гола 19-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пераможным дамашнім паядынку са "Смалявічамі" (4:0) 26-гадовы сербскі абаронца гарнякоў адкрыў лік эфектным ударам са штрафной пляцоўкі, і па выніках традыцыйнага галасавання балельшчыкаў стаў лепшым у мінулым туры.

Лепшым іграком 19-га тура быў прызнаны вопытны паўабаронца барысаўскага БАТЭ Ігар Стасевіч.

Становішча ў лідаруючай групе: "Шахцёр" (Салігорск) - 37 ачкоў (19 матчаў), БАТЭ (Барысаў) - 37 (19), "Нёман" (Гродна) - 34 (18).

У 20-м туры сустракаюцца:

31 ліпеня

"Слуцк" - "Шахцёр", "Дынама" (Брэст)- "Віцебск";

1 жніўня

"Смалявічы" - "Белшына", "Славія" - "Іслач", "Нёман" - "Дынама" (Мінск);

2 жніўня

"Тарпеда-БелАЗ" - БАТЭ, "Мінск" - "Рух", "Гарадзея" - "Энергетык-БДУ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі