Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2024, 10:53

Нікіфарэнка стаў лепшым іграком 13-га тура чэмпіянату Беларусі, Васілевіч - аўтарам лепшага гола

Фота fcbate.by
Фота fcbate.by
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алег Нікіфарэнка прызнаны лепшым іграком 13-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашнім пераможным паядынку з брэсцкім "Дынама" (3:1) 23-гадовы паўабаронца барысаўскага БАТЭ паказаў выдатную гульню і двойчы трапіў вароты сапернікаў. Дзякуючы гэтай вікторыі, барысаўчане набралі 18 ачкоў і падняліся на восьмае месца ў турнірнай табліцы.

Аўтарам лепшага гола мінулага ўік-энду стаў жодзінскі тарпедавец Ілья Васілевіч. Ён выйшаў на поле ў сярэдзіне другой паловы дамашняй сустрэчы з "Іслаччу" і на 90-й хвіліне ажыццявіў эфектны сольны праход, які завяршыўся дакладным ударам, што прынёс жодзінцам мінімальную вікторыю - 1:0. "Тарпеда-БелАЗ" па-ранейшаму лідзіруе, набраўшы 32 ачкі, на тры балы адстае мінскае "Дынама", у гродзенскага "Нёмана" 27 ачкоў.

У наступным туры сустракаюцца:

28 чэрвеня
"Славія" - "Гомель", "Дынама" (Брэст) - "Віцебск"

29 чэрвеня
"Шахцёр" - "Тарпеда-БелАЗ", "Нёман" - "Смаргонь", БАТЭ - "Дынама" (Мінск)

30 чэрвеня
"Слуцк" - "Мінск", "Іслач" - "Днепр", "Арсенал" - "Нафтан".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі