Фота з архіва
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола адбылася жараб'ёўка 1/16 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі 2025/2026, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Цяперашні ўладальнік трафея гродзенскі "Нёман" пачне абарону тытула гасцявым матчам з футбалістамі "Слоніма". Фіналісты кубкавага турніру футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" згуляюць на выездзе з гомельскім "Бумпрамам". Дзеючы чэмпіён Беларусі мінскае "Дынама" таксама ў Гомелі будзе сапернічаць з мясцовым "Лакаматывам". Пяціразовы ўладальнік Кубка краіны барысаўскі БАТЭ паспрачаецца са сталічным клубам РЦАР-БДУ.
Склады астатніх пар 1/16 фіналу: "Ніва" (Доўбізна) - "Іслач", "Асіповічы" - "Славія" (Мазыр), "Баранавічы" - "МЛ Віцебск", "Белшына" (Бабруйск) - "Маладзечна", "Д-Медыя" (Мінск) - "Гомель", "Орша" - "Дынама" (Брэст), "Хваля" (Пінск) - "Мінск", "Днепр" (Магілёў) - "Віцебск", "Астравец" - "Слуцк", "Ліда" - "Арсенал" (Дзяржынск), "Крумкачы" (Мінск) - "Нафтан" (Наваполацк), "Юні Ікс Лабс" (Мінск) - "Смаргонь".
Матчы з удзелам прадстаўнікоў Беларусі ў еўракубкавых турнірах пройдуць 17-19 чэрвеня, а астатнія сустрэчы за выхад у 1/8 фіналу адбудуцца 12-14 ліпеня.
У мінулую суботу ў фінальным паядынку папярэдняга кубкавага розыгрышу гродзенскі "Нёман" упэўнена абыграў жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" (3:0). Часцей за ўсіх уладальнікамі Кубка Беларусі станавіліся футбалісты БАТЭ - пяць разоў. Па тры трафеі ў мінскага "Дынама", салігорскага "Шахцёра", "Гомеля", "Белшыны", брэсцкага "Дынама" і "Нёмана".-0-