Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2022, 09:10

"Нёман" выйшаў наперад у чвэрцьфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта супраць "Гомеля"

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Нёмана" на сваім лёдзе абыгралі "Гомель" і выйшлі наперад у серыі першага раўнда плэй-оф беларускай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў Гродне скончылася сухой перамогай гаспадароў 2:0. На чацвёртай мінуце паядынку лік адкрыў форвард "Нёмана" Аляксандр Рэп'ях, кропку ў гульні кідком ужо ў пустыя вароты гамяльчан паставіў Мікіта Рэмезаў. У першых двух матчах серыі каманды абмяняліся вікторыямі, цяпер гродзенцы зноў выйшлі наперад - 2:1.

Таксама ў панядзелак "Металург" на чужым лёдзе разграміў "Дынама-Маладзечна" 6:1. Дублем у складзе пераможцаў вызначыўся Аляксандр Сувораў, гол і пас у актыў запісалі Віталь Пінчук і Яўген Саламонаў. Лік у серыі паміж камандамі - 3:0 на карысць жлабінчан, ад выхаду ў паўфінал Кубка Прэзідэнта "ваўкоў" аддзяляе ўсяго адна перамога.

Чацвёртыя матчы ў гэтых процістаяннях адбудуцца 16 сакавіка ў Гродне і Маладзечне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі