Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 студзеня 2020, 15:41

Названы склады тэнісных зборных Беларусі і Нідэрландаў на матч Кубка Федэрацый

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Капітаны жаночых тэнісных зборных Беларусі і Нідэрландаў назвалі склады на матч Кубка Федэрацый, які пройдзе 7-8 лютага ў горадзе Гаага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Таццяна Пучак уключыла ў заяўку беларускай дружыны 5 спартсменак: Арына Сабаленка (12-ы нумар сусветнага рэйтынгу), Вікторыя Азаранка (50), Аляксандра Сасновіч (94), Вольга Гаварцова (192), Лідзія Марозава (1137).

Пол Хархайс разлічвае на наступных тэнісістак: Кікі Бертэнс (10), Аранча Рус (93), Леслі Керхаў (167), Індзі дэ Фраоме (208), Дэмі Схюрс (14-ы нумар парнага рэйтынгу WTA).

Раней зборныя Беларусі і Нідэрландаў сустракаліся ў розыгрышы Кубка Федэрацый 4 разы - галандкі атрымалі 3 вікторыі, беларускі - адну. У сусветным камандным рэйтынгу жаночая зборная Беларусі займае 5-е месца, зборная Нідэрландаў знаходзіцца на 19-й пазіцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі