Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2020, 11:06

Названы склад беларускай зборнай на ЧЕ па біятлоне ў "Раўбічах"

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаў вядомы склад беларускай зборнай на ЧЕ па біятлоне ў "Раўбічах", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БФБ.

У стартах жанчын Беларусь прадставяць Ірына Крыўко, Ганна Сола, Дзінара Алімбекава, Алена і Ірына Кручынкіны, Адэліна Сабітава, Дар'я Кудаева. У спаборніцтвах мужчын стаўка зроблена на Сяргея Бачарнікава, Рамана Ялётнава, Антона Смольскага, Мікіту Лабастава, Максіма Вараб'я, Віктара Крыўко і Ягора Казарынава.

Варта адзначыць, што ў сваім мацнейшым складзе выступяць на кантынентальным першынстве страляючыя лыжнікі з Расіі, Украіны, Латвіі і Балгарыі.

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне перанеслі ў Беларусь, паколькі з-за цёплага надвор'я ў Эстоніі арганізатары не змаглі гарантаваць умовы, неабходныя для правядзення мерапрыемства. Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама прадстаўнікі РЦАП "Раўбічы" заявілі аб гатоўнасці прыняць форум. Акрамя чэмпіянату Еўропы, які стартуе 26 лютага, у спарткомплексе пад Мінскам пройдзе і этап Кубка IBU.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі