Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 сакавіка 2020, 15:17

Названы папярэдні склад зборнай Беларусі на матч з футбалістамі Грузіі

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Міхаіл Мархель назваў ігракоў, якія будуць рыхтавацца да паўфінальнага матчу плэй-оф Лігі нацый з камандай Грузіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

У папярэдні спіс увайшлі 35 футбалістаў:

варатары - Аляксандр Гутар ("Шахцёр", Салігорск), Павел Паўлючэнка ("Дынама", Брэст), Ягор Хаткевіч ("Іслач", Мінскі раён), Антон Чычкан (БАТЭ, Барысаў);

абаронцы - Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Дзяніс Палякоў, Мікалай Золатаў (абодва - "Урал", Екацярынбург, Расія), Сяргей Паліцевіч, Сяргей Мацвейчык, Ігар Бурко (усе - "Шахцёр", Салігорск), Мікіта Навумаў ("Жэтысу", Талдыкарган, Казахстан), Аляксандр Паўлавец ("Дынама", Брэст), Максім Швяцоў ("Дынама", Мінск), Сяргей Карповіч ("Іслач", Мінскі раён);

паўабаронцы - Сяргей Кісляк, Міхаіл Гардзяйчук, Павел Савіцкі (усе - "Дынама", Брэст), Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Павел Няхайчык, Яўген Яблонскі, Дзмітрый Бага (усе - БАТЭ, Барысаў), Іван Маеўскі, Макс Эбанг (абодва - "Астана", Нур-Султан, Казахстан), Мікіта Корзун ("Вілафранкенешэ", Партугалія), Юрый Кавалёў ("Арсенал", Тула, Расія), Юрый Кендыш, Дзмітрый Падстрэлаў ("Шахцёр", Салігорск), Іван Бахар, Уладзіслаў Клімовіч (абодва - "Дынама", Мінск);

нападаючыя - Дзяніс Лапцеў, Максім Скавыш, Антон Сарока (БАТЭ, Барысаў), Віталь Лісаковіч ("Шахцёр", Салігорск), Ілья Шкурын (ЦСКА, Масква, Расія).

Трэніровачны збор беларускай каманды пачнецца 21 сакавіка ў Мінску, канчатковы склад з 23 ігракоў трэнерскі штаб назаве 23 сакавіка.

Сустрэча з камандай Грузіі пройдзе 26 сакавіка ў Тбілісі. Яе пераможца 31 сакавіка на сваім полі паспрачаецца за выхад у фінальную стадыю Еўра-2020 з пераможцам матчу Паўночная Македонія - Косава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі