Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лістапада 2020, 11:13

Названа месца правядзення ЧЕ-2022 па індорхакеі

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейская федэрацыя хакея на траве (EHF) назвала горад, які ў 2022 годзе прыме чэмпіянаты Еўропы па індорхакеі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея на траве.

Упершыню ў гісторыі кантынэнтальных форумаў па гэтым відзе спорту месцам турніру ў вышэйшым дывізіёне стане Гамбург (Германія). Матчы прыме спарткомплекс "Спартхол", які ўмяшчае 4,2 тыс. гледачоў.

Старт сярод мужчын, у якім упершыню прыме ўдзел нацыянальная каманда Беларусі, намечаны на 13-16 студзеня 2022 года. Сапернікамі беларусаў стануць зборныя Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Нідэрландаў, Расіі, Чэхіі, Швейцарыі.

Чэмпіянат сярод жаночых каманд пройдзе 12-15 студзеня 2022 года. Беларускія спартсменкі паспрачаюцца за перамогу з саперніцамі з Аўстрыі, Германіі, Нідэрландаў, Расіі, Турцыі, Украіны і Чэхіі.

На ЧЕ па індорхакеі сярод жаночых каманд беларускі святкавалі перамогу ў 2020 годзе. Акрамя таго, яны двойчы станавіліся сярэбранымі медалісткамі (2008, 2012) і чатыры разы былі ўладальніцамі бронзавых узнагарод кантынентальных форумаў (2004, 2006, 2016, 2018).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі